"Дай лесу новае жыццё!": дэпутаты Палаты прадстаўнікоў высадзілі саджанцы ў Вілейскім раёне
У Беларусі завяршаецца восеньскі этап маштабнай рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!". Кампанія накіравана на аднаўленне лясоў, якія пацярпелі ад ураганных вятроў і ўсыхання насаджэнняў.
Да "зялёнага марафону" далучыліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Авальную залу і важныя законапраекты яны змянілі на рыдлёўкі, вёдры з сеянцамі і восеньскі лес, каб разам з усёй краінай "даць лесу новае жыццё".
"Дай лесу новае жыццё!" - гэта не проста акцыя, аднаўленне гектараў пасля ўраганаў, а рэспубліканскі ўрок беражлівых адносін да прыроды. Марафон аб'ядноўвае ўсю краіну і стварае зялёную спадчыну для будучых пакаленняў.
З самай раніцы праца кіпела ў Вілейскім раёне. Тут на чале са старшынёй працавалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і работнікі сакратарыята. Высадзілі хвоі і бярозы на ўчастку плошчай каля 4 га на тэрыторыі Нарачанскага лясніцтва. Гэтая зона асаблівая для краіны. Нарачанскі край - візітная картка Беларусі. Таму дэпутаты падышлі да справы з максімальнай адказнасцю (гл. відэа).







