Дзень Перамогі маштабна адзначылі ў Мінскай вобласці
Сталіца і Мінская вобласць маштабна адзначылі Дзень Перамогі. Асаблівы настрой адчуваўся на памятных мемарыялах па ўсім цэнтральным рэгіёне. Эпіцэнтрам жа святкавання стаў Курган Славы. У гэтых краях летам 1944-га Савецкая армія абкружыла і разграміла групіроўку нямецкіх войскаў. Момант стаў адным з рашаючых у аперацыі "Баграціён". Ушанаваць памяць герояў прыехалі тысячы беларусаў з розных месцаў - многія сем'ямі. Для ўсіх арганізавалі інтэрактыўныя гістарычныя пляцоўкі. І па традыцыі кветкі да Кургана ўсклалі і прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна на чале з губернатарам Аляксандрам Турчыным.
На Кургане Славы ўрачыста адкрылі і сезон фантанаў і тэматычных выстаў, якія па традыцыі будуць працаваць тут у выхадныя дні.







