3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
"Дыспазіцыя": У Беларусі стаўку робяць на ўмацаванне сістэмы абароны, укараненне новых прыёмаў баявой падрыхтоўкі ў арміі
Саміт НАТА ў Вільнюсе, мабыць, увойдзе ў гісторыю як найбольш крыклівы, адыёзны, напоўнены агрэсіўнай рыторыкай форум Паўночнаатлантычнага альянсу. Міралюбных нотак тут сапраўды пачуць не прыйдзецца. Дамінуюць выключна чорныя клавішы. Аднак ці варта проста сузіраць крушэнне сістэмы бяспекі ў Еўропе? У Беларусі мяркуюць інакш і стаўку робяць на ўмацаванне сістэмы абароны, укараненне новых прыёмаў баявой падрыхтоўкі ў арміі. Што гэта азначае на практыцы - даведаемся ў праекце "Дыспазіцыя" (відэа).