3.67 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
"Для Беларусі гэтыя дзеці жаданыя" - Качанава павіншавала мам, чые дзеці нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці
Сёння дзяржава робіць усё для таго, каб падтрымаць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта падкрэсліла спікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава падчас віншавання маладых мам, чые дзеці з'явіліся на свет у Дзень Незалежнасці.
У радзільным доме 6-й бальніцы Мінска самы багаты "ўраджай" - 10 немаўлят, 7 з іх - хлопчыкі. Для большасці мам гэта не першыя дзеці ў сям'і, ёсць і двайняты. Усяго ў Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы на свет з'явілася 121 дзіця. Для кожнага з іх аб'яднанне "Белая Русь" падрыхтавала падарунак у рамках традыцыйнай акцыі.