3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Дні памяці Мітрапаліта Філарэта праходзяць у Мінску
У Мінску на базе духоўна-асветніцкага цэнтра "Каўчэг" Свята-Лісавецінскага манастыра праходзяць дні памяці Мітрапаліта Філарэта. Уладыка праслужыў Беларускай праваслаўнай царкве больш за 40 гадоў.
Яму прысвечаны выставы, кінапаказы і тэлефільмы, духоўныя гутаркі. Хроніку жыцця можна прасачыць па фотавыставе "Сэрца мілуючае". Экспазіцыю памяці прадэманстравала Мінская духоўная акадэмія і царкоўна-гістарычны музей Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта рэчы з мемарыяльнага кабінета ўладыкі: старадаўнія кнігі, літургічнае адзенне, пісьмовыя прылады і мэбля, якімі карыстаўся Філарэт.
Сёння імяніны Філарэта. І ў гонар усенародна любімага іерарха гучаць цёплыя ўспаміны тых, хто быў асабіста знаёмы з уладыкам, хто служыў разам з ім, а таксама усіх праваслаўных вернікаў. Дні памяці ў духоўным цэнтры "Каўчэг" працягнуцца да 18 снежня. Ініцыятыву плануюць як штогадовую.