3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
Палац Рэспублікі запрашае на Галоўную ёлку краіны
Казка "Сузор'е Зубра, або Як выратаваць Новы год" ідзе ў Вялікай зале: сюжэт прысвяцілі Беларусі.
На сцэне школьнікі адправяцца ў Белавежскую пушчу. Пазнаёмяцца з легендай аб Зорным зубры, які выконвае ўсе жаданні. А ў выніку касмічнага падарожжа дапамогуць Дзеду Марозу і падораць свята.
Усяго ў зімовай пастаноўцы задзейнічаны больш за сотню чалавек: прафесійныя і зусім юныя артысты, а таксама вядомыя дзіцячыя вакальна-харэаграфічныя калектывы. Шоу максімальна інтэрактыўнае з яркімі мабільнымі дэкарацыямі, сучаснымі спецэфектамі і аўтарскай музыкай.
У навагодняй афішы Галоўная ёлка краіны будзе да 5 студзеня ўключна. Штодня запланавана ад аднаго да трох казачных паказаў.