3.78 BYN
2.97 BYN
3.42 BYN
Эксклюзіў АТН: узлёт "пашкоджанага" самалёта ДРЛВ А-50
Хацелі паглядзець суперлайнер днём, а не ў прыцемках - глядзіце!
Агенцтва тэленавін атрымала дазвол на здымкі расійскага самалёта далёкага радыёлакацыённага выяўлення і кіравання А-50 падчас дзяжурства ў небе.
Згодна з баявым графікам, паветраны камандны пункт чарговы раз узняўся ў паветра з аэрадрома Мачулішчы, што пад Мінскам, і ў адпаведнасці з планам зрабіў аблёт дзяржаўнай мяжы Беларусі ў групе і суправаджэнні іншых самалётаў.
Нагадаем, авіясудна стала героем фэйку, сфабрыкаванага збеглымі экстрэмістамі. Насуперак іх казкам, прыдуманым для сваіх заходніх гаспадароў пад упрошванні дадатковага фінансавання, самалёт саюзнай групоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі цэлы, непашкоджаны і нясе службу ў звычайным рэжыме.