3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Электрадамы - новы трэнд у жыллёвым будаўніцтве Беларусі
Развіццё энергасістэмы адкрывае перспектывы для будаўнічай галіны.
Да канца года ў Беларусі пабудуюць135 тысяч квадратных метраў жылля. Гэта дамы, у якіх электраэнергія стане асноўнай крыніцай ацяплення, падагравання вады, прыгатавання ежы. У рэгіёнах такія аб'екты ўзводзяць пакуль кропкава, але ў Смалявічах будуюць цэлы электраквартал. На плошчы 3 гектары размесцяцца 2 000 кватэр. Першы дом здадуць ужо ў гэтым месяцы. Пяціпавярховік ужо на стадыі пусканаладкі Асаблівасць - уласная кацельня.
Пасля рэалізацыі планаў пяцігодкі па будаўніцтве электражылля штогадовая эканомія прыроднага газу для Беларусі складзе 4,5 млрд кубаметраў.















