3.83 BYN
2.82 BYN
3.28 BYN
Элементы безбар'ернага асяроддзя ўсталёўваюць у Мінску
Сталіца без бар'ераў. Элементы інклюзіўнага асяроддзя ўсё больш актыўна ўкараняюць у Мінску. Так, пандусамі і электрапад'ёмнікамі сёлета абсталююць амаль 100 гарадскіх адрасоў. Усталяваць стандартныя прыстасаванні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі не заўсёды атрымліваецца праз архітэктурныя асаблівасці будынкаў. У такіх выпадках выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя прылады. Напрыклад, мабільныя травалатары. Іх купілі ў тэрытарыяльных цэнтрах абслугоўвання насельніцтва.
Акрамя таго, у сталіцы закупяць яшчэ звыш паўтысячы аўтобусаў і тралейбусаў з нізкай падлогай, прыстасаваных для людзей з інваліднасцю.















