3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Штодня толькі ў Мінску на нумар 101 паступае да 1500 званкоў
Ад 1,5 тысячы званкоў за суткі да сотняў паведамленняў за гадзіну. Яны - вушы і вочы любога горада. Каласальная нагрузка для супрацоўніка МНС - умова прафесіі, аднак далікатныя дзяўчыны, апроч фізічных даных, павінны валодаць тонкім псіхалагічным нюхам. Дыспетчары самага запатрабаванага кол-цэнтра Беларусі - службы выратавання - у падрабязнасцях распавялі пра сваю працу. Чым жыве краіна і што часцей за ўсё адбываецца ў сталіцы? Пра самыя гарачыя навіны яны даведваюцца першымі. Часам ад прафесіяналізму гэтых людзей залежыць жыццё па той бок здарэння. Непрыдуманыя гісторыі, экстрэмальныя сітуацыі і рэальныя перамовы на грані жыцця і смерці з сэрца МНС зараз у нашай праграме (відэа).















