Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі на абароне правоў працаўнікоў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сёння правы беларусаў адстойвае Федэрацыя прафсаюзаў. Бяспечныя рабочыя месцы, годная аплата працы і сацыяльныя гарантыі - гэта ўсё ў іх кампетэнцыі.
Толькі за год юрысты ФПБ дапамаглі ў судах аднавіць на працы 38 чалавек, якія былі незаконна звольненыя. Яшчэ сотні працоўных спрэчак вырашаныя ў дасудовым парадку (у працэсе перамоў з наймальнікамі). Дзякуючы дапамозе прадстаўнікоў прафсаюзаў працаўнікам вярнулі звыш 7 млн рублёў, якія былі ў іх незаконна ўтрыманыя або не выплачаныя. Асобны кірунак працы для прафсаюзаў - удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў.







