Фіналісткі конкурсу "Краса Беларусі - 2026" сустрэліся са старшынёй БСЖ
Напярэдадні вялікага фіналу рэспубліканскага конкурсу "Краса Беларусі - 2026" адбылася важная сустрэча арганізатараў і фіналістак. Старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская асабіста паразмаўляла з удзельніцамі, якія прыехалі ў Мінск з усёй краіны.
У цэнтры ўвагі апынуліся пытанні падрыхтоўкі да шоу, сацыяльныя ініцыятывы, дэмаграфія і папулярызацыя шматдзетнасці. Бо ўсе 23 фіналісткі - не проста прыгожыя жанчыны, яны сваім прыкладам даказваюць: быць мамай у Беларусі - гэта прэстыжна.
Фінал конкурсу адбудзецца 22 жніўня ў Мінску. Геаграфія ўдзельніц уражвае: ад сталіцы да маленькіх вёсак. Сярод іх - жанчыны самых розных прафесій: ад сілавых структур да сельскай гаспадаркі.
У фінале ўдзельніцам трэба будзе прадэманстраваць не толькі знешнюю прыгажосць і грацыю, але і творчыя здольнасці, умение трымацца на сцэне.
Конкурс "Краса Беларусі" праводзіцца з 2020 года і за гэты час стаў значнай падзеяй у жыцці краіны, сімвалізуючы веліч мацярынства, сілу душы і гонар за сваю зямлю.







