3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
ДАІ Мінска ўзмацняе кантроль за стаянкай машын
У сувязі з пачаткам новага навучальнага года ДАІ ўзмацняе кантроль за стаянкай машын паблізу пешаходных пераходаў. Няправільна прыпаркаваны аўтамабіль стварае небяспеку для пешых удзельнікаў, асабліва дзяцей, якія могуць нечакана з'явіцца на праезнай частцы. Толькі з пачатку года ў выніку аварыі пацярпелі 54 дзіцяці.
За парушэнне вадзіцелю пагражае папярэджанне або штраф у памеры адной базавай. У выпадку паўторнага парушэння прыйдзецца заплаціць 58 беларускіх рублёў штрафу.















