3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
ДАІ праводзіць акцыю "Стань больш прыкметным"
За 8 месяцаў у сталіцы здарылася 120 аварый з удзелам пешаходаў. І вінаватыя ў іх часцей за ўсё яны самі.
Асноўныя прычыны - пераход дарогі ў непрызначаных для гэтага месцах, на чырвоны сігнал святлафора, адсутнасць флікераў. Як засцерагчы сябе - даведалася Наталля Кузьміцкая.
Інфармацыйная гадзіна па бяспечнай жыццядзейнасці ўжо традыцыйна ў раскладзе ўрокаў 208-ай сталічнай школы. Аднак сёння ў ролі настаўніка старшы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна. Любоў Трапашка расказвае пра абавязковае выкарыстанне флікераў. І, як відаць, дзеці ўжо добра ведаюць і выконваюць гэтае правіла.
Калі вучні малодшых класаў яшчэ з вялікай ахвотай аздабляюць сябе бліскучымі падвескамі і бранзалетамі, старшакласнікі часцей за ўсё грэбуюць гэтым дзеля моды. Аднак Марыі Панфілавай удалося знайсці баланс паміж бяспекай і стылем.
Розных формаў і памераў, чырвоныя і зялёныя. Але не ўсе з іх гарантуюць стандарт - бачнасць са 140 метраў пры блізкім святле фар і да 400 - пры далёкім. Таму правіла - уважліва чытаць этыкетку перад набыццём - яшчэ ніхто не адмяняў.
Згодна са статыстыкай ДАІ, такі ахоўны "светлячок" можа прадухіліць ДТЗ з удзелам пешаходаў у 80 працэнтах выпадкаў.
Падчас акцыі праходзяць сустрэчы ў школах і працоўных калектывах, а таксама начныя патрулі ў найбольш небяспечных і аварыйных месцах. Увага, дарэчы, не толькі пешаходам, але і веласіпедыстам.















