3.79 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
ДАІ раіць перайсці на зімовыя шыны і прайсці курсы контраварыйнай падрыхтоўкі
Небяспеку зімовай дарогі паспелі ацаніць аўтаўладальнікі яшчэ нават да надыходу каляндарнай зімы. Колькасць аварый у складаных дарожных умовах узрастае. Дзяржаўтаінспекцыя раіць як мага хутчэй перайсці на зімовыя шыны, а для ўласнай бяспекі прайсці курсы контраварыйнай падрыхтоўкі. Прафесійныя інструктары дапамагаюць лепш адчуць асабісты транспарт і набыць упэўненасць на дарозе.
Ілья Цвяткоў павысіў вадзіцельскія навыкі.
Штодзённы звыклы маршрут дом - праца - дом для большасці мінскіх аўтааматараў гэтымі днямі стаў сапраўдным выпрабаваннем. Рэзкае змяненне надвор'я - прычына вялікай колькасці аварый. Толькі за мінулыя выхадныя ў сталіцы здарылася больш за 100 ДТЗ. Слізкае пакрыццё знянацку заспела тых, хто яшчэ не паспеў змяніць летнюю гуму на зімовую.
За зменай зімовых шын ДАІ сочыць асабліва ўважліва. Так, сёння інспектары спецыяльнага падраздзялення "Страла" заахвочвалі тых, хто загаддзя паклапаціўся пра бяспеку і ўжо заехаў на шынамантаж. Такім добрасумленным вадзіцелям ўручалі падарункі.
Акрамя таго, дарожная міліцыя нагадвае і пра іншыя небяспечныя выпадкі падчас руху па зімовай дарозе. Правіла нумар адзін - захаванне хуткаснага рэжыму і максімальна плаўнае манеўраванне.
Контраварыйная падрыхтоўка: мінчан вучаць правільна вадзіць аўто
Увогуле на дарозе, асабліва на такім пакрыцці як зараз, у складаную сітуацыю можа трапіць кожны. Асабліва калі не хапае вопыту. І каб пазбегнуць праблем, лепш загадзя перад халодным сезонам звярнуцца да прафесіяналаў па контраварыйнай падрыхтоўцы вадзіцеляў.
Тут вучаць правільна рэагаваць у экстрэмальных абставінах на вялікай хуткасці. Інструктары паказваюць, як кіраваць аўто, калі ўсе электронныя сістэмы адключаны, і вадзіцель можа спадзявацца толькі на сябе.
Курс падрыхтоўкі складаецца з тэарэтычных заняткаў і практыкі, доўжыцца ён два тыдні. На аўтадром можна і трэба прыязджаць на сваім аўто. Бо галоўная мэта - навучыць адчуваць асабісты транспарт і ацэньваць яго магчымасці.