Годнае папаўненне: у Беларусі 14 суддзяў прызначаны на пяцігадовы тэрмін
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Суддзя - гэта вяршыня прафесійнага развіцця юрыста. Аб гэтым 20 лютага заявіў старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед пасля прывядзення да прысягі суддзяў, прызначаных на пасаду ўпершыню. Судзейскі корпус краіны папоўніўся маладымі кадрамі. Указам Прэзідэнта Беларусі на пяцігадовы тэрмін былі прызначаны 14 суддзяў. Усе яны сёння вымавілі словы ўрачыстай прысягі.
Акрамя пасведчання, усе прызначэнцы атрымалі з рук Андрэя Шведа судзейскія мантыі. Новыя суддзі будуць працаваць у раённых судах Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і раённых судах горада Мінска.







