3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Дзяржкантроль правёў гарачую тэлефонную лінію
Пах ад глеістых сажалак, слабы напор, перабоі з падачай і неналежны стан вадаправоднай вады. Камітэт дзяржкантролю правёў гарачую тэлефонную лінію па пытаннях якасці аказання паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення. Нягледзячы на тое, што тэма была прысвечаная сталіцы, шматлікія званкі паступілі з Мінскага раёна. Большасць зваротаў датычылася пагаршэння якасці вады, паніжэння празрыстасці або з'яўлення паху. На гарачай лініі прысутнічаў і галоўны інжынер Мінсквадаканала, гэта дазволіла частку праблем узяць пад асабісты кантроль.
У сферы адказнасці прадпрыемства "Мінсквадаканал" больш як 3000 км пітнога вадаправода. Апошнім часам гарачыя лініі ў Камітэце дзяржкантролю сталі рэгулярнымі, гэта дапамагае кантралёрам і правяраючым убачыць праблему знутры, у тым ліку і з дапамогай неабыякавых грамадзян.