3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Дзяржсакратар Савета Бяспекі сустрэўся з губернатарам Брэсцкай вобласці
З пачатку года супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі выявілі звыш 4500 парушэнняў. Барацьба з незаконным паляваннем, рыбнай лоўляй сеткамі і вырубкай лясоў вядзецца ўвесь час. Зладзіцца з браканьерамі дапамагаюць сучасныя машыны і тэхнічныя сродкі. Убачыць прыборы начнога бачання, цеплавізары і беспілотнікі, якія дапамогуць інспектарам, можна было сёння ў Брэсце.
Таксама сёння адбылася сустрэча Дзяржсакратара Савета Бяспекі з губернатарам вобласці. На сустрэчы абмеркавалі стан спраў у рэгіёне, а таксама быў прадстаўлены новы начальнік інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па Брэсцкай вобласці. Важнасць працы абласной інспекцыі падкрэсліла і наваселле. Яна пераехала ў адрамантаваны будынак былой лодачнай станцыі. Месца вылучана побач з ракой Мухавец, што дазволіць спецыялістам за лічаныя хвіліны спусціць катар на ваду і адправіцца ў рэйд.
З пачатку года толькі ў Брэсцкай вобласці было заведзена 30 крымінальных спраў па факце браканьерства. Нагадаем, што заканадаўствам прадугледжаныя сур'ёзныя санкцыі да парушальнікаў - да пазбаўленні волі.















