3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
Грузаперавозчыкі змогуць скарыстацца паслугай "Электронная чарга" ў пункце пропуску "Каменны Лог"
Перасякаць мяжу станебольш камфортна: з сённяшняга дня грузаперавозччкі могуць скарыстацца паслугай "Электронная чарга" ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскім напрамку. З'явілася магчымасць не толькі загадзя забраніраваць час уезду ў пункт пропуску, але і скарыстацца зонай чакання на тэрыторыі транспартна-лагістычнага цэнтра. Загадзя прыехаўшы на мяжу, вадзіцелі ў камфортных умовах могуць чакаць каманды на ўезд у пункт пропуску для афармлення грузаў.
"Каменны Лог" - ужо шосты пункт пропуску, у якім функцыянуе сістэма электроннай чаргі. Мытны камітэт плануе ўвесці такую паслугу на ўсіх участках мяжы ў самых запатрабаваных міжнародных пунктах пропуску.