3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Губернатар вобласці сёння выслухаў праблемы жыхароў Лагойскага раёна
Сёння пад асаблівай увагай губернатара - пытанні жыхароў Лагойскага раёна. Анатоль Ісачанка разгледзеў звароты грамадзян падчас асабістага прыёму. Асноўнай тэмай сталі жыллёвыя пытанні. Так, напрыклад, сям'я Тарасевіч імкнецца захаваць дом, дзе жыве ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Адзіны варыянт - набыць будынак у гаспадаркі «Косіна», дзе працаваў іх бацька, аднак пасля яго смерці тэрмін магчымай растэрміноўкі плацяжоў змянілі з 20 гадоў на 3. Мяняць сваё рашэнне ў гаспадарцы адмовіліся.
Кіраўнік вобласці Анатоль Ісачанка дэталёва вывучыў сітуацыю і даў неадкладны адказ.
Усяго Анатоль Ісачанка сёння выслухаў дзясятак зваротаў. Жыхароў Лагойскага раёна хвалявалі пытанні будаўніцтва дарог, а таксама выдзялення зямельных участкаў.















