Ігар Карпаў аб'яўлены вучоным года НАН Беларусі ў 2022 годзе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Званне "Вучоны года НАН Беларусі - 2022" прысвоена загадчыку кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігару Карпаву. Навуковец зрабіў значны ўклад у развіццё даследаванняў у галіне клінічнай медыцыны, укараненне інавацыйных метадаў дыягностыкі і лячэнне інфекцыйных захворванняў, падрыхтоўку кадраў.
Карпаў - аўтар больш як 500 навуковых прац. Яны прысвечаны вывучэнню клінічных асаблівасцей інфекцыйных захворванняў, у тым ліку ВІЧ-інфекцыі, грыпу, COVID-19. З 2020 года навуковец з'яўляецца намеснікам кіраўніка рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19.







