III Форум блогераў сабраў каля 50 удзельнікаў
У Мінску працягвае работу III Форум блогераў Беларусі. 31 ліпеня - другі дзень маштабнай пляцоўкі. Кантэнт-мейкераў акунуць у тэлевізійную "кухню". Запланаваны здымкі спецыяльнага выпуску ток-шоу "Па сутнасці. Суперподкаст", а таксама нефармальная сустрэча, дзе абмяркуюць тэндэнцыі ў блогасферы і падвядуць вынікі. Удзел у блога-форуме прымаюць паўсотні чалавек.
"Калі прааналізаваць склад удзельнікаў Форуму блогераў сёлета, то можна ўбачыць і тых хлопцаў і дзяўчат, якія прайшлі з намі ўсе тры форумы. А гэта сведчыць, што той фармат, які мы прапанавалі, сёння "зайшоў" блогерскай супольнасці. Бясспрэчна, ёсць і новыя асобы, якім трэба толькі пазнаёміцца з нашым фарматам", - адзначыў першы намміністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.
Форум блогераў "Блог.Бай" у сталіцы праходзіць з 2024 года. Ініцыятарам выступіла Міністэрства інфармацыі. Сёлета форум падтрымалі Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ.







