3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Імёны лаўрэатаў і ўладальніка Гран-пры назавуць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю "Маладзечна-2021"
Маладзечна сёння жыве XX Нацыянальным юбілейным фестывалем беларускай песні і паэзіі. Прывітанне яго ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Кірмаш народных майстроў, канцэртныя пляцоўкі. Цэнтральная падзея форуму - конкурс маладых выканаўцаў. Імёны лаўрэатаў і ўладальніка Гран-пры назавуць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця фестывалю ў Летнім амфітэатры. Хоць ужо зараз адзначае журы, што ўсе 20 удзельнікаў конкурсу валодаюць самабытнасцю выканання і любоўю да беларускай песні.
У рамках фестывалю праходзіць парад духавых аркестраў, удзельнікі якога спецыяльна з'ехаліся ў Маладзечна з розных гарадоў нашай краіны.