3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" працягнецца ў новым сезоне
Адно з нашумелых праектаў мінулага тэлесезона - інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" - будзе працягнута і ў гэтым сезоне. Галоўныя героі - эрудыраваныя і таленавітыя дзеці.
Галоўны медыяхолдынг краіны і Міністэрства адукацыі зараз вядуць падрыхтоўку да другога сезона. Па выніках першага з 336 дзяцей, якія паказалі свае веды ў розных галінах, былі вызначаны 7 фіналістаў. У старэйшай катэгорыі сярод 11-класнікаў лепшы вынік паказаў навучэнец першай гімназіі Брэста Антон Засімук. Вундэркінд - прызёр міжнароднай алімпіяды па геаграфіі - лепшы вучань краіны мінулага года. За дасягненні і перамогу ў тэлевізійным конкурсе калектыў гімназіі ад арганізатараў праекта "Я ведаю!" атрымаў прыз - інтэрактыўную панэль.
У брэсцкай гімназіі спадзяюцца, што гэта не апошняя перамога іх вучняў у інтэлектуальным шоу. І лічаць галоўнай узнагародай - поспехі і веды сваіх выпускнікоў. Уручэнне падарункаў фіналістам першага сезона праекта "Я ведаю!" працягнецца. На чарзе Віцебская і Гомельская вобласці, а таксама Мінск.















