3.68 BYN
3.05 BYN
3.46 BYN
IT супраць віруса. Больш як 50 рэзідэнтаў ПВТ аказалі дапамогу сістэме аховы здароўя Беларусі
Прыклад таго, як самыя розныя сферы дзейнасці падключаюцца да вырашэння агульнай праблемы. IT супраць віруса не толькі ў Сетцы, але і афлайн. Больш як 50 рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій аказалі дапамогу сістэме аховы здароўя Беларусі на агульную суму звыш 2 млн. рублёў. Сярод іх як буйныя кампаніі, так і малы бізнес.Хтосьці пералічваў грошы на дабрачынныя рахункі, хтосьці аказаў дапамогу адрасна, закупіўшы апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, спецвопратку і маскі. Падключыліся нават цэнтры адукацыі ПВТ: вырабляюць сродкі абароны для медыкаў.
Арганізаваныя і анлайн-пляцоўкі для збору сродкаў. Напрыклад, найбуйнейшы беларускі IT-распрацоўшчык сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа запусціў дабрачынны праект #TogetherAsOne. Гэта збор сродкаў на закуп неабходнай медыцынскай тэхнікі, індывідуальнай абароны для ўрачоў, медработнікаў і валанцёраў, а таксама на дапамогу пажылым людзям, інвалідам і падапечным арганізацыі.
100 тысяч долараў на агульную справу пералічыла і кампанія ЕРАМ. Яна прапанавала супрацоўнікам добраахвотна ахвяраваць любую суму. Выніковы лік будзе падвоены самой кампаніяй.
Расказвае Яўген Горын (відэа).