3.66 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў - анлайн-трансляцыю глядзіце на сайце ЦВК Беларусі
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў падвядуць сёння. На пасяджэнні Цэнтрвыбаркама заслухаюць інфармацыю старшынь абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій.
Таксама будзе прынята рашэнне аб скліканні першай сесіі ніжняй палаты парламента і прызначаць выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Сёння ж установяць і нормы прадстаўніцтва дэлегатаў УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. Як адзначыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу, да канца красавіка ў Цэнтральнай камісіі чакаецца напружаная праца.
Анлайн-трансляцыя сённяшняга пасяджэння будзе даступна на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.