3.82 BYN
2.77 BYN
3.21 BYN
Чэрвеньскія жыроўкі - без аплаты за брудную ваду
Мінчан, якія пацярпелі ад няякаснага водазабеспячэння, вызваляць ад аплаты за ваду за ўвесь чэрвень! Аб гэтым сёння распавёў Уладзімір Кухараў. Віцэ-прэм'ер адзначыў, што механізм пераразліку зараз прапрацоўваецца. На сёння праблема ўхіленая: ваду можна выкарыстоўваць і для бытавых патрэб, і ў ежу. Пры гэтым маніторынг будзе працягвацца яшчэ некалькі дзён. На кантролі і наяўнасць пітной вады ў магазінах. Усе гандлёвыя пункты ёю забяспечаныя, ажыятажу і чэргаў няма. Пры гэтым у сталіцы працягваюць падвозіць пітную ваду ў цыстэрнах. Спіс актуальных адрасоў можна ўбачыць на сайце Мінсквадаканала.















