3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Да Купалля зараз рыхтуюцца ў кожным мястэчку цэнтральнага рэгіёна
Да Купалля зараз рыхтуюцца ў кожным мястэчку цэнтральнага рэгіёна. Спецыяльны рэпертуар адпаведных народных песень - і ў творчай шкатулцы ўзорнага фальклорнага ансамбля "Калыханка", які больш за 30 гадоў заахвочвае маладых людзей вывучаць традыцыі і ўдзельнічаць у народных абрадавых святах. На рэпетыцыі калектыву ў Міханавічах пабывала Ларыса Гулякевіч.
Купальскія традыцыі - ад фальклорнага калектыву "Калыханка"
Палётны, чысты, светлы… Такі гук - неад’емная частка традыцыйнага беларускага краявіду. Мода на народныя песні ў Міханавічах трымаецца больш за 30 гадоў. Восем пакаленняў юнакоў ды дзяўчат навучыліся не толькі спяваць, але і збіраць абрадавы матэрыял ва ўзорным фальклорным ансамблі "Калыханка".
Юлія Сакалова - ужо студэнтка Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. У "Калыханку" прыйшла яшчэ ў першым классе. Зараз, калі прыязджае ў родныя Міханавічы, найперш наведвае свой калектыў і педагога Ларысу Рыжкову, якая і заахвочвае дзяцей і моладзь да вывучэння народнай спадчыны. Аўтэнтычныя спевы рыхтуюць і на Купалле.
Мы фальклорны калектыў, таму мы жывём паводле календара. Зараз Купалле ідзе, мы ўспамінаем песні пра Купалле, развучваем новыя.
Фальклорныя народныя спевы без мікрафонаў, фанаграм і акампанементу. На слых, па-народнаму, як спявалі нашы прабабулі. Яны ж без нот запаміналі песні і перадавалі іх праз пакаленні. Слыхавыя спевы "Калыханкі" і зараз запатрабаваныя на сучасных фальклорных святах і апісаны ў кнізе кіраўніка ансамбля Ларысы Рыжковай.
Да кожнага свята ў календары фальклорны гурт мае спецыяльны рэпертуар песень, гульняў, казак. Такім чынам не толькі вывучаюць традыцыі продкаў, але і мілагучна і самабытна працягваюць іх.