Качанава: Мы сёння цалкам гарантавалі энергетычную бяспеку сваёй краіны
Мірны атам, устойлівасць энергасістэмы, падрыхтоўка кадраў і развіццё рэгіёна. БелАЭС і яе ўплыў на камфорт жыцця ў Астравецкім раёне - у цэнтры ўвагі спікера верхняй палаты парламента. 63 млрд кВт.г уласнай электраэнергіі. Суверэннай! Столькі выпрацавала наша БелАЭС за 5 гадоў працы. Яшчэ ў лічбах: гэта дазволіла нам замясціць каля 17 млрд кубаметраў прыроднага газу. Запуск і стабільная праца станцыі сталі гістарычным крокам, які змяніў энергетычны баланс і эканоміку Беларусі. Мы цалкам адмовіліся ад імпарту электраэнергіі. І зараз 40 % унутраных патрэбнасцяў мы закрываем самастойна. Акрамя таго, БелАЭС стала ключавым фактарам развіцця Астравецкага раёна.
10 ліпеня на прамысловай пляцоўцы і ў Астраўцы пабывалі сенатары на чале са спікерам верхняй палаты Наталляй Качанавай. У цэнтры ўвагі - эканоміка, сацыяльнае развіццё раёна і камфорт для жыцця (гл. відэа).







