3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Як беларускія католікі сустракаюць Вялікдзень?
Уваскрэсенне Ісуса Хрыста - падзея, якая з'яўляецца цэнтрам усёй біблейскай гісторыі. Вялікае Уваскрэсенне Збавіцеля ва ўсіх касцёлах Беларусі пачалося з Велікоднай Вігіліі. У касцёлах асаблівае ўпрыгажэнне, святары ўбраныя ў белуюсвяточную вопратку.
Алена Борматава знаходзіцца каля касцёла Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску.
"Хрыстос уваскрэс!" - менавіта так вітаюць сёння адно аднаго католікі Беларусі. І чуюць у адказ: "Сапраўды ўваскрэс!" Віншуючы адно аднаго з Уваскрэсеннем Збавіцеля, вернікі пацвярджаюць, што смерць можна перамагчы дабратой і сілай духу. Гэтай традыцыі больш за дзве тысячы дваццаць год.
Многія з вернікаў пачалі раніцу са святочнай імшы. Набажэнствы праходзяць ва ўсіх касцёлах краіны: у вялікіх гарадах і маленькіх вёсках. Уваскрэсенне Збавіцеля - самае галоўнае свята рэлігійнага года. У касцёлах сёння працягваюць асвячаць велікодныя стравы - кулічы, вяндліну, соль і фарбаваныя яйкі. Пасля імшы католікі ўсёй сям'ёй збяруцца дома за вялікім сталом на ўрачыстае снеданне. Пачнецца святое застолле з асвячонага яйка. Ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях, у тым ліку і ў католікаўяно лічыцца першай ежай пасля шматдзённага посту.
Ксяндзы сёння змянілі фіялетавыя сутаны, у якіх служылі больш чым сорак дзён, пакуль доўжыўся пост, на літургічнае белае адзенне. Да Вялікадня вернікі разам з настаяцелямі парафій упрыгожылі касцёлы кветкамі. Людзі моляцца Пану Богу і просяць яго аб дабрабыце сям'і, здароўі блізкіх.
І сёння па традыцыі Папа Рымскі звернецца да вернікаў з пасланнем і благаславеннем "Гораду і свету". Святочныя кадры з Ватыкана ў 16:30 пакажа "Беларусь 3".