Каледжы Беларусі завяршылі прыём абітурыентаў

Уступная кампанія ў каледжы Беларусі завяршылася. У 2026 годзе прыём прайшоў з павелічэннем колькасці месцаў на прафесійна-тэхнічных напрамках. Дадатковы набор склаў больш за 700 месцаў.
Сярэднюю спецыяльную адукацыю выбралі амаль 38,5 тыс. чалавек. Яшчэ 29 тыс. паступілі на прафесійна-тэхнічныя напрамкі. Усяго каледжы прынялі звыш 67 тыс. навучэнцаў. У параўнанні з 2025 годам паказчык вырас на паўтары тысячы.
Амаль 46 тыс. юнакаў і дзяўчат паступілі ў каледжы пасля 9-га класа. Больш за 22 тыс. выбралі сярэднюю спецыяльную адукацыю, звыш 23 тыс. - прафесійна-тэхнічную, гэта значыць большасць выпускнікоў базавай школы вырашылі прадоўжыць навучанне ў каледжах.
Прыёмная кампанія паказала, якія напрамкі сёння асабліва цікавяць моладзь. Самы высокі конкурс зафіксаваны па спецыяльнасцях у сферы мастацтва, на адно месца прэтэндавалі амаль 8 чалавек. У ахове здароўя паказчык даходзіў да 3,3, а ў бізнесе і кіраванні - да 2,8 чалавек.







