Каля 60 тыс. маладых спецыялістаў пачалі працаваць па размеркаванні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Каля 60 тыс. маладых спецыялістаў пачалі працаваць па размеркаванні сёлета. Для моладзі цэлы блок гарантый. Прадугледжаны і штомесячныя выплаты. Памеры даплат залежаць ад канкрэтнай сферы. У сістэме Мінадукацыі і Мінкультуры - 20-45 % ад аклада, Мінспорту - 10-50, Міністэрства аховы здароўя - 20-50, Мінпрацы - 20 % ад аклада. Але падтрымка не толькі ў фінансавых бонусах, але і жыллё.
З года ў год істотны працэнт на рынку працы менавіта моладзі. Толькі летась маладыя беларусы склалі амаль 18 % ад агульнай колькасці занятага насельніцтва.







