3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Кастрычніцкія дні ў Беларусі праходзяць пад эгідай рэлігійнага турызму
Кожны месяц у Беларусі праходзіць пад эгідай аднаго з 13 відаў турызму. У кастрычніку беларусаў і турыстаў запрашаюць бліжэй пазнаёміцца з рэлігійнымі каранямі нашай краіны і даведацца пра яе багатую духоўную гісторыю.
Дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны і акунуцца ў шматканфесійны свет Беларусі прапаноўваюць у кастрычніку ўсім, хто жадае. Гэтыя дні ў нашай краіне праходзяць пад эгідай рэлігійнага турызму. Дарэчы, паглядзець у гарадах і мястэчках рэспублікі сапраўды ёсць што: Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Гродне, Свята-Нікольскі жаночы манастыр у Магілёве. Сёння ў турыстычныя маршруты краіны ўключаны каля 1400 рэлігійных аб'ектаў. Большасць з іх размяшчаецца на Брэстчыне.
"Спалучэнне каталіцкіх, праваслаўных, мусульманскіх, іудзейскіх храмаў, малельных дамоў - гэта ёсць тая адметнасць Беларусі, якую мы захоўваем, якую мы папулярызуем на турыстычнай прасторы, - расказаў намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Сяргей Герасіменя. - У нас толькі каталіцкіх 523 касцёлы, 1875 праваслаўных храмаў, 6 мячэцяў, сінагогі, 21 храм старавераў".
Толькі за мінулы год у аб'ектах рэлігійнага турызму прайшло 7 тысяч экскурсій. Былі складзены або абноўлены 130 экскурсійных маршрутаў рэлігійнай тэматыкі. Работа ў гэтым напрамку працягваецца. Нацыянальнае агенцтва па турызме распрацавала цэлы зборнік з аб'ектамі для наведвання, тым самым значна аблегчыўшы патэнцыйнаму турысту задачу, што паглядзець. Храмы Беларусі заўсёды адкрыты для людзей.