Католікі Беларусі сустракаюць светлае свята Вялікадня
Заходнія хрысціяне сустрэлі Вялікдзень. Беларусаў са святам павіншаваў Прэзідэнт.
"Вестка аб Уваскрэсенні Хрыстовым і ўсведамленне велічы свята абнаўляюць духоўна, мы імкнёмся жыць сумленна, дзейнічаць па справядлівасці, быць больш міласэрнымі да навакольных.
Найважнейшыя хрысціянскія дабрадзейнасці, якія не страчваюць актуальнасці на працягу многіх стагоддзяў, з'яўляюцца непарушным духоўным арыенцірам, аб'ядноўваючы беларусаў на стварэнне пад мірным небам. У гэты святочны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці жыцця, духоўнага дабрабыту і цеплыні сямейных стасункаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Святочнае набажэнства ў Архікафедральным саборы Прасвятой Дзевы Марыі правёў архібіскуп - мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі.
5 красавіка ўвесь дзень у касцёлах будуць праходзіць урачыстыя набажэнствы. У раскладзе касцёлаў па некалькі служб. Таксама прадоўжыцца асвячэнне святочнай ежы для тых, хто не паспеў асвяціць кошыкі з яйкамі, булкамі і іншымі велікоднымі ласункамі напярэдадні.







