Кожная трэцяя елка ў Швецыі вырашчана з насення Глыбоцкага вопытнага лясгаса
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Шышкі па зіме лічаць. Калі аграрыі завяршылі ўборку ураджаю, то ў лясгасах краіны гарачая пара па зборы шышак. Трэба паспець закласці насенне хвоі, елкі, лістоўніцы і іншых парод на будучы год. Нарыхтоўка лесанасеннай сыравіны будзе ісці ўсю зіму. Збіраюць ураджай у асноўным на спецыяльных плантацыях, дзе высаджаны экзэмпляры з палепшанай генетыкай. З шышак, знятых з такіх дрэў, атрымліваецца элітны пасадачны матэрыял.
Вольга Маслоўская адправілася ў Глыбоцкі доследны лясгас, каб вывучыць тонкасці працэсу (відэа).







