3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Каня выратавалі з балота ў Крупскім раёне
Незвычайная гісторыя ў Крупскім раёне. Каню, які трапіў у лесе ў балота, выбрацца з вязкага палону дапамаглі ратавальнікі. Гаспадар, які ехаў на запрэжаным возе, не змог самастойна вызваліць каня, і спатрэбілася дапамога спецыялістаў. Ратавальнікі абвязалі спалоханага жарабца пажарнымі рукавамі і, каб не траўміраваць, выцягнулі пры дапамозе тэхнікі. Конь не пацярпеў.















