3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Чырвоны Крыж і МНС дастаўляюць пітную ваду ў медустановы
Больш за дзясятак аўтацыстэрн выдзелілі ваенныя для падвозу пітной вады мінчанам пацярпелых раёнаў. За суткі развозяць каля 150 тон. Курсіраваць вадавозы будуць, пакуль ёсць у гэтым неабходнасць.
Дапамогу ў дастаўцы пітной вады Маскоўскаму і Фрунзенскаму раёнам сёння аказалі Беларускі Чырвоны Крыж і МНС. Амаль 3 тысячы літраў даставілі ў 9 і 4 бальніцы Мінска, 2 сталічны радзільны дом і пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр. А тым, хто не можа забяспечыць сябе вадой (інваліды, адзінокія пенсіянеры і шматдзетныя сем'і), Чырвоны крыж і МНС дастаўляюць дадому.
Па дапамогу да Чырвонага Крыжа звярнуліся і 16 падапечных медыка-сацыяльнай службы «Дапамога», якія пражываюць у пацярпелых раёнах. Яшчэ амаль 300 чалавек звярнуліся на інфалінію «Добры тэлефон" - іх таксама забяспечаць пітной вадой.















