3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Трус стане абавязковым элементам навагодняга дэкору
Набліжэнне Новага года ўсё больш адчуваецца ў Мінску.
Зялёныя сімвалы хутка растуць на вуліцах і святочных пляцоўках. Сёлета ў сталіцы ўсталююць 26 ёлак. 11 з іх ужо радуюць жыхароў.
Завяршаецца ўстаноўка і аздабленне навагодняга дрэва на плошчы Незалежнасці. А мантаж галоўнай 30-метровай прыгажуні каля Палаца Рэспублікі пачнуць у панядзелак. Расфарбуе ёлку светлавы фантан у ажурным абрамленні. Але гэта не ўсе сюрпрызы, якія падрыхтаваў Мінск.
Абавязковым элементам навагодняга дэкору стане сімвал надыходзячага новага года - трус. Пры распрацоўцы канцэпцыі аздаблення дызайнеры ўлічвалі сучасныя тэндэнцыі і асаблівасці беларускага нацыянальнага каларыту.