Кульмінацыяй марафону, прысвечанага бацькам і сямейным каштоўнасцям, стане Дзень таты
Тыдзень бацькоўскай любові крочыць па раёнах Мінскай вобласці. Ад фотафлэшмобаў і тэатралізаваных экскурсій да спартыўных эстафет і музычна-танцавальных пастановак. Кульмінацыяй марафону, прысвечанага бацькам і сямейным каштоўнасцям, стане Дзень таты. Упершыню ўсёй краінай яго будзем адзначаць заўтра, 21 кастрычніка. А ўвесь тыдзень ад Дня маці стаў імянным і сімвалічным - яго прысвяцілі бацькоўскай любові. Так, у Стоўбцах таксама будуць віншаваць мужчын, якія выхоўваюць дзяцей. Падчас гала-канцэрта на сцэне раённага цэнтра культуры збяруцца артысты розных узростаў і творчых кірункаў. А пакуль - рэпетыцыі.
Марафон сямейных урачыстасцяў у Стоўбцах дапоўніць спартыўны - трэвэл-прабег "Шляхам Якуба Коласа". У гэту суботу атлеты на хуткасць пераадолеюць дыстанцыю максімум 30 кіламетраў. Траса спаборніцтва пралягае праз маляўнічыя пейзажы на малой радзіме класіка. На старт выйдуць бацькі з дзецьмі.







