Ліда адзначае 703-годдзе
Аўтар:Аляксандра Трушкевіч
29 жніўня 703-годдзе адзначае горад Ліда. Дзясяткі інтэрактыўных пляцовак на цэнтральных вуліцах запрашаюць дарослых і дзяцей. Горад майстроў, гастрафестывалі - кожны зможа знайсці забаву па душы.
Свята разгарнулася і на вуліцы Савецкай, дзе праходзіць выстава-конкурс "Брэнд Лідчыны ў мегафармаце".
Гулянні ў раённым цэнтры прадоўжацца да раніцы. Фінальным акордам стане дыскатэка ў Лідскім замку.
Больш падрабязна пра святкаванне Дня горада Ліды гл. відэа.







