3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Медыкі раяць сачыць за самаадчуваннем падчас спякоты
Анамальная спёка і духата з-за высокай вільготнасці можа стаць прычынай дрэннага самаадчування - пра гэта папярэджваюць медыкі. Аматарам пешых прагулак па горадзе рэкамендуюць трымацца ценю, абавязкова насіць галаўныя ўборы і светлую вопратку. Таксама выконваць водны баланс - піць як мага больш вадкасці. Асобныя парады пажылым людзям і тым, у каго ёсць праблемы з артэрыяльным ціскам.
Пры першых сімптомах цеплавога ўдару альбо гіпертанІчнага крызу, стомленасці, болю ў галаве варта тэрмінова звярнуцца ў стацыянар. Там спецыялісты акажуць неабходную дапамогу.