Медыцына будучыні: у Гомелі ўзводзяць лічбавую клініку новага пакалення
Якасць жыцця і здароўе людзей застаюцца галоўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Па ўсёй краіне працягваюць укараняць інавацыйныя медыцынскія тэхналогіі.
У Гомелі вядзецца будаўніцтва найбуйнейшага медыцынскага аб'екта ў рэгіёне - лічбавая клініка новага пакалення з'явіцца на базе сяміпавярховага хірургічнага корпуса Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансэра. Хірургічныя і тэрапеўтычныя службы будуць аб'яднаныя ў адным будынку. Высокатэхналагічная меддапамога стане яшчэ больш своечасовай і даступнай.
Своечасовая дыягностыка і лячэнне з прымяненнем найноўшых метадаў будуць сканцэнтраваныя пад адным дахам. Новы хірургічны корпус аснасцяць абсталяваннем апошняга пакалення, а яго сэрцам стане інтэлектуальны аперацыйны блок, аналагаў якому па ўзроўні лічбавізацыі, медыцынскаму і тэхналагічнаму абсталяванню ў рэгіёне пакуль няма.

Наталля Цішкова, галоўны ўрач Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансэра: "Будуць размешчаны прыёмнае аддзяленне, гісталагічная лабараторыя, 4 стацыянарныя аддзяленні на 160 ложкаў коек, аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі і сучасны аперацыйны блок з 9 аперацыйнымі заламі".
Будаўнічыя работы ў актыўнай фазе. Для праектнай арганізацыі і падрадчыкаў узвядзенне стратэгічнага аб'екта - важны экзамен і вялікая адказнасць.
Корпус стане перадавым па ўсіх параметрах. Ён спраектаваны такім чынам, каб усе запыты медыцыны былі выкананы. Для стварэння функцыянальнай прасторы для пацыентаў і медперсаналу ўлічваліся ўсе нюансы.
У Гомельскім рэгіёне практыкуюць лепшыя і самыя вопытныя ўрачы-анколагі краіны. З адкрыццём спецыялізаванага корпуса анкалагічнага дыспансэра павялічыцца колькасць праведзеных аперацый, а працэс рэабілітацыі і сацыялізацыі пацыентаў будзе праходзіць значна хутчэй.










