3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" 50 гадоў са дня заснавання
Калектыў з юбілейнай датай павіншаваў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 22 чэрвеня 1941 года цытадэль стала першым шчытом на шляху гітлераўскай арміі, гарнізон змагаўся за Радзіму да апошняй кроплі крыві. Да гэтага часу невядомыя імёны ўсіх мужных абаронцаў, якія крочылі ў бессмяротнасць дзеля нас і сваёй краіны. Дзякуючы карпатлівай працы калектыву комплексу, сучаснікі адкрываюць новыя старонкі абароны крэпасці, захапляюцца подзвігам гераічнага пакалення пераможцаў і гавораць дзякуй кожнаму, хто змагаўся тут за жыццё і чыстае неба над галавой. За паўстагоддзя ў мемарыяле пабывалі мільёны наведвальнікаў з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.















