3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" наведала ветэранская арганізацыя Санкт-Пецярбурга, госці ўсклалі кветкі да падножжа манумента
Маршруты памяці ў гэтыя дні вядуць да мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Узгадаць жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай, ускласці кветкі да помніка "Непакораны чалавек" і Вечнага агню, падзякаваць за мір. Сёння знакавае для беларусаў месца наведала ветэранская арганізацыя Санкт-Пецярбурга. Госці агледзелі залы новага музея - кожны прысвечаны асобнаму перыяду ў гісторыі нашага народа. Лёс Хатыні, як і дзясяткаў іншых спаленых вёсак Беларусі, кранае кожнага.
Лагойскі раён - чарговы пункт у маршруце гасцей з Санкт-Пецярбурга па Беларусі. Ветэраны пабывалі ў Полацку, а таксама ля Кургана Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне, усклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску. Далей накіроўваюцца ў Пскоў.