3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Месца для жыцця. Паставы
Да новага года яшчэ далёка. Зараз большасць беларусаў плануюць лета. І мы зараз прапануем варыянты. Калі пакуль не ведаеце, дзе правесці водпуск - прыгледзьцеся да беларускіх вадаёмаў. Толькі ў Пастаўскім краі іх 115 - гэта адзін з самых азёрных раёнаў краіны і адзін з самых гасцінных, бо практычна на кожным ёсць аграэкасядзіба са сваім каларытам.
Менавіта сюды часам едуць адпачываць людзі з краін, у якія мы купляем пуцёўкі ў турфірмах. Гэта ўпадабаныя месцы адпачынку іншаземцаў. Гэты год выключэнне, але надзею мясцовыя бізнесмены пакуль не страчваюць. Багатая культурная спадчына стварае выдатныя ўмовы для развіцця турызму.
Гавораць, што замест сувеніраў, напрыклад, расіяне, дахаты вязуць пастаўскія сыры - менавіта туды адпраўляецца 75% вырабленай прадукцыі мясцовага малочнага завода, так што ведаюць што купляюць.
А вось навошта француз купіў 27 гектараў беларускіх яблыневых садоў, а канадцы паркетную дошку - раскажам у нашай пастаяннай рубрыцы "Месца для жыцця".
Рэпартаж Ксеніі Лебедзевай (відэа).















