3.66 BYN
3.05 BYN
3.48 BYN
Міжнародная выстава "Белагра-2021" сабрала 410 кампаній з 16 краін
Маштабны сельскагаспадарчы форум "Белагра" адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Сёлета выстава сабрала 410 кампаній з 16 краін. Прадстаўлены найноўшыя ўзоры тэхнікі і інавацыйныя тэхналогіі ў АПК, а таксама IT-рашэнні для сельскай гаспадаркі. Дарэчы, наша харчовая бяспека гарантаваная, а экспарт за пяць гадоў вырас амаль на траціну - геаграфія налічвае 116 краін.
Прафесійным суправаджэннем стане дзелавая праграма - больш як два дзясяткі канферэнцый і семінараў. Прадоўжыцца выстава па 5 чэрвеня.