Глядзець анлайнПраграма ТБ

Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства"

"Рэспубліка Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства". Беларусь пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння пагаднення аб рэадмісіі з ЕС. Мы не можам выконваць свае абавязацельствы ў рамках гэтага пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўрасаюзам санкцый і абмежаванняў. З глыбокім шкадаваннем канстатуем, што вымушанае прыпыненне дзеяння пагаднення негатыўна паўплывае на ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю", - гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Беларусі.