3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
МЗС: Спробы санкцыйнага ўмяшання ў справы Беларусі недапушчальныя
Беларусь гатова да дыялогу па сітуацыі ў краіне без умяшання ва ўнутраныя справы. Такі лейтматыў сённяшніх тэлефонных перамоў кіраўніка МЗС нашай краіны з італьянскім і брытанскім калегамі. Па просьбе міністра замежных спраў Італіі Луіджы Дзі Маё, які выказаў заклапочанасць поствыбарнымі падзеямі ў Беларусі, Уладзімір Макей праінфармаваў аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне. Ён падкрэсліў важнасць аб'ектыўнай, усебаковай ацэнкі апошніх падзей.
На недапушчальнасць санкцыйнага ўмяшання МЗС Беларусі ўказаў Лондану. Размова з парламенцкім намеснікам міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Уэндзі Мортанам адбылася па ініцыятыве брытанскага боку.