3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Мінск у прадчуванні 9 Мая. Раскажам, якія святочныя кампазіцыі дапоўняць гарадскі стыль
Мінск у прадчуванні вялікага свята Перамогі. У афармленні сталіцы да 9 Мая ўвасобяць у тым ліку і ідэі моладзі.
Так, праз QR-коды "ажывяць" летапіс Вялікай Айчыннай - вызваленне кожнага горада Беларусі. Фотадакументы, лісты, рэпрадукцыі беларускіх мастакоў, памятныя муралы. Гарадскі стыль дапоўняць дызайнерскія акцэнты. Зацверджаны адзіная канцэпцыя і стыль афармлення.
Раскажам, якія кампазіцыі дапоўняць урбаністычныя пейзажы сталіцы.
Святочнае афармленне мінскіх вуліц і праспектаў
1418 канструкцый сёлета ўпрыгожаць горад у знак памяці аб кожным дні на шляху да Вялікай Перамогі. Мінскія вуліцы і праспекты паступова змяняюць стыль на ўрачысты.
Недалёка ад Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'явілася галерэя з паштовак (больш за 2 метры ў вышыню кожная). Гэта рэтракадры з усенароднай радасцю ад перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Каля ўваходу у парк Чалюскінцаў знаходзіцца галерэя з рэпрадукцый, гэта карціны беларускіх мастакоў. Тут сюжэты Вялікай Айчыннай і Дзень Перамогі.
Атмасфера радасці ад Дня Перамогі і захаванне гістарычнай памяці - лейтматыў сюжэтаў у афармленні горада. Тэматычныя элементы і канструкцыі - плакаты, пілоны, аб'ёмныя акцэнты - будуць выкананы ў чырвона-залацістай каляровай гаме. Святочны настрой падтрымаюць тэматычна аформлены гарадскі пасажырскі транспарт.