3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Мінск рыхтуецца прыняць Міжнародны касмічны кангрэс
Сталіца на тыдзень стане месцам сустрэч і дыскусій для астранаўтаў з 17 краін. Больш за паўсотню ўдзельнікаў маштабнага форуму пазнаёмяцца з беларускімі дасягненнямі ў галіне касмічных даследаванняў. Урачыстае адкрыццё кангрэса пройдзе ў панядзелак. А сёння ў сталіцу ўжо прыбылі першыя госці. Сярод іх - касманаўты з Расіі і Венгрыі. Яны наведалі навуковы фэст, месцам правядзення якога стаў батанічны сад, правялі пазнавальную лекцыю і адказалі на пытанні мінчан.
Мінск упершыню прымае Міжнародны касмічны кангрэс. У раскладзе - экскурсіі, сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі. Да канца форуму ўдзельнікі высадзяць Алею касманаўтаў.















